администрация МГДДиМотдел декоративно-прикладного творчества и изобразительного искусстваотдел художественного творчестваотдел интеллектуального творчестваотдел массовой работыотдел технического творчества и спорта
методический отделгородской центр психолого-педагогической помощиотдел информационного обеспечения и рекламы
Калі нараджалася класіка: казкі і праўда жыцця дзядзькі Якуба

 

Шаноўныя сябры!
Падведзены вынікі 1-га (адборачнага) тура адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса “Калі нараджалася класіка: казкі і праўда жыцця дзядзькі Якуба”.

У фінальны тур запрашаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у адборачным туры, іх імёны можна пабачыць у табліцы №1.
У табліцы №2 адлюстраваны поўныя вынікі конкурса з улікам тых вучняў, якія не прайшлі ў фінал.

Шчыры дзякуй усім, хто даслаў свае працы, і асабліва настаўнікам, якія рыхтавалі сваіх вучняў. Спадзяемся, што са многімі з вас мы “пабачымся” на віртуальнай пляцоўцы нашых конкурсаў у наступным годзе.
Зычым добрых святаў і шчаслівага Новага года!

Куратар конкурсаў “Калі нараджалася класіка” Ала Сідаровіч

 

Заданне 2-га (фінальнага) тура

З мэтай папулярызацыі беларускай класічнай літаратуры ўдзельнікі распрацоўваюць рэкламны плакат/ постэр, прысвечаны асобе, творчасці альбо аднаму з твораў Якуба Коласа.
У гэтым заданні трэба прадумаць не толькі мастацкае вырашэнне, але і кароткі арыгінальны зварот (слоган) да патэнцыйных пакупнікоў кнігарні ці чытачоў бібліятэкі.

На выбар удзельнікаў плакат можа быць пададзены на любым носбіце ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) альбо дасланы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.comда 10 студзеня 2008 г.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.
У 2-м туры конкурса ацэньваюцца творчыя здольнасці навучэнцаў:
- адпаведнасць тэме конкурса;
- арыгінальнасць;
- эстэтычнасць;
- мастацкая выразнасць.
Максімальная ацэнка задання – 20 балаў.


ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПЛАКАТА.
Плакат можа быць зроблены ў розных тэхніках:
- маляваны плакат;
- плакат-калаж;
- плакат, выкананы з дапамогай камп’ютэрных сродкаў.
Пры падачы плаката на электронным носбіце праца фатаграфіруецца альбо сканіруецца і захоўваецца ў фармаце *jpg. з разрашэннем 150 dpi.

©2002-2007
contact.mdd,org