Тэма
конкуса
“Янка Купала і яго час”
(да
125 год з дня нараджэння Янкі Купалы)
Арганізатары:
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці
і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.
Мэты:
стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў,
выяўленне адораных навучэнцаў.
Задачы:
- развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;
- развіваць творчыя і даследчыя здольнасці навучэнцаў;
- фарміраваць пазнавальную актыўнасць;
- фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;
- выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.
Умовы
правядзення
У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 10-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў,
навучэнцы гурткоў, клубаў устаноў пазашкольнай работы г. Мінска і
Рэспублікі Беларусь, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае індывідуальную працу навучэнцаў і праводзіцца
завочна праз Інтэрнэт.
Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка/ кансультанта, у ролі
якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік
навуковай установы ці ВНУ.
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 10 кастрычніка па 10 лістапада.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай пошты
арганізатараў nasha.klasika@gmail.com
Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.
Конкурс
праводзіцца ў два этапы:
1 этап (падрыхтоўчы) – кастрычнік-лістапад 2007 г. – правядзенне індывідуальных
інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя ўдзельнікаў.
2 этап (асноўны) – лістапад 2007 г. – студзень 2008 г. – складаецца
з 2 тураў, якія праходзяць у завочным рэжыме праз Інтэрнэт, і завяршаецца
майстар-класам .
1
тур – адборачны. Праводзіцца з 15 лістапада па 15 снежня
2007 г.
Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага
дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 15 снежня
дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.comальбо
падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай
творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным
носбіце.
1
тур складаецца з наступных заданняў:
I. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае
Янка Купала ў сваіх творах.
II. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Купалы, звязаныя
з культурна-гістарычнымі рэаліямі і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры
1-й трэці 20 стагоддзя.
ІІІ. Партрэт класіка. Пазнаць Янку Купалу на прапанаваных фатаграфіях
і партрэтах.
IV. Хранатоп. Знайсці адказ на пытанні, што датычацца гісторыі мясцінаў,
з якімі звязана жыццё і творчасць класіка (Мінск, Вільня, Пецярбург;
Вязынка, Акопы, Ляўкі і інш.).
V. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага
твора і назваць сам твор.
VІ. Літаратуразнаўчая майстэрня. Адказаць на пытанні на разуменне
сувязі творчасці Янкі Купалы з тэндэнцыямі ў сусветнай літаратуры
ў 1-й трэці 20 ст.
VII. “Як агонь, як вада…” Праявіць абазнанасць у веданні радавода,
сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы.
АЦЭНКА
Заданні І, III, V, VII ацэньваюцца ў 10 балаў.
Заданні II, IV, VI – у 15 балаў.
КРЫТЭРЫІ
АЦЭНКІ
У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:
- факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць адказу;
- глыбіня валодання тэмай;
- уменне працаваць з крыніцамі;
- разуменне ролі Янкі Купалы ў стварэнні нацыянальнай літаратуры;
- валоданне літаратурнай мовай;
- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.
ПРАВІЛЫ
АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ
Адказы на заданні конкурса павінны быць набраныя ў праграме Word,
шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна
мець тытульны ліст і спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.
Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.
2 тур – фінальны.
Праводзіцца з 20 снежня 2007 г. па 20 студзеня
2008 г. Прымаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў
у 1 туры. Фіналісты конкурса пішуць эсэ па творчасці Янкі Купалы.
Тэмы для эсэ вызначаюцца арганізатарамі напярэдадні правядзення 2
тура. Аб’ём эсэ не большы за тры старонкі друкаванага тэкста на аркушы
А4.
Эсэ дасылаецца на эл.адрас nasha.klasika@gmail.com
альбо падаецца ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай
творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным
носбіце.
КРЫТЭРЫІ
АЦЭНКІ
У 2-м туры конкурса ацэньваюцца творчыя здольнасці ўдзельнікаў:
- адпаведнасць тэме конкурса;
- глыбіня валодання тэмай;
- арыгінальнасць і абгрунтаванасць выказванняў;
- раскрыццё тэмы;
- валоданне літаратурнай мовай;
- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ЭСЭ
Эсэ павінна быць набранае ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman
памерам 14 пунктаў і мець тытульны ліст.
Файл з эсэ прымацоўваецца да электроннага ліста.
Майстар-клас
З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных
праблем літаратуразнаўства і гісторыі беларускай літаратуры фіналісты
і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.
У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці
Янкі Купалы, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы.
Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) і дату яго правядзення
арганізатары і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў
2-га тура і абвяшчэння фіналістаў.
Узнагароджанне
пераможцаў
Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.
Лепшыя эсэ фіналістаў будуць прапанаваныя для друку ў часопіс “Бярозка”
і газету “Раніца”.
Усе фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў.
Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.
Аргкамітэт
- зацвярджае склад журы;
- вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;
- мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага тураў;
- узнагароджвае пераможцаў.
Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных
ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.
Журы
- ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
- удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.
Журы складаецца з навукоўцаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска,
журналістаў.
Куратар
- распрацоўвае заданні і палажэнне конкурса;
- запрашае журы;
- ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
- праводзіць майстар-клас.
Куратар конкурса
– культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці
Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.
Кантакты тэлефон: 233-80-90;
адрас: Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308). Праезд трамваямі
№ 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”.
эл. пошта: nasha.klasika@gmail.com
____________________________________
ДАДАТАК
Заяўка
на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе
для вучняў 10-11 класаў
“Калі нараджалася класіка:
Янка Купала і яго час”
Удзельнік:
прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі.
Навуковы кіраўнік
(альбо кансультант):
прозвішча, імя, імя па бацьку;
месца працы, пасада.
Зваротныя кантакты:
тэлефон (хатні, мабільны) удзельніка;
тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) навуковага кіраўніка.
электронны адрас удзельніка;
электронны адрас навуковага кіраўніка.
____________________________________
ТЫТУЛЬНЫ
ЛІСТ
Назва
ўстановы адукацыі/ грамадскай арганізацыі
Адказы
на гарадскі літаратуразнаўчы конкурс
“Калі нараджалася класіка: Янка Купала і яго час”
Выкана(-ў/-ла) вуча(-нь/-ніца)
клас, школа
імя і прозвішча
Кіраўнік
работы
імя і прозвішча
месца працы і пасада
Мінск
2007