ПАЛАЖЭННЕ
адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса
для вучняў 9 класаў
“КАЛІ НАРАДЖАЛАСЯ КЛАСІКА”
Тэма
конкуса
“Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускага тэатра”
(да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
Арганізатары:
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай
творчасці і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.
Мэты:
стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў,
выяўленне адораных навучэнцаў.
Задачы:
- развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;
- развіваць творчыя і даследчыя здольнасці дзяцей;
- фарміраваць пазнавальную актыўнасць;
- фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;
- выхоўваць этыку партнёрства і ўменне працаваць у камандзе;
- выхоўваць патрыятызм вучняў.
Умовы
правядзення:
Конкурс разлічаны на вучняў 9 класаў школ, гімназій г.Мінска і Рэспублікі
Беларусь, навучэнцаў пазашкольных устаноў, сябраў дзіцячых і маладзёжных
грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае як індывідуальны ўдзел, так і ўдзел каманд
па 3 чалавекі і праводзіцца завочна праз Інтэрнэт.
Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка альбо кансультанта,
у ролі якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік
навуковай установы ці ВНУ.
Рэгістрацыя:
Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 20 снежня 2007 г. па 15 студзеня
2008 г.. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай
пошты арганізатараў nasha.klasika@gmail.com.
Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.
Конкурс
праводзіцца ў два этапы:
1 этап (падрыхтоўчы) – лістапад-снежань 2007 г. – правядзенне
індывідуальных інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя
ўдзельнікаў.
2 этап (асноўны) – студзень-красавік 2008 г., складаецца
з 2 тураў.
1 тур – адборачны. Праводзіцца з 21 студзеня па 21 лютага 2008 г.
Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага
дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 21 лютага
дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com
альбо падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела
інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41,
п. 308) на электронным носбіце.
1 тур складаецца з наступных заданняў:
І. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у сваіх творах.
ІІ. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча,
звязаныя з культурна-гістарычнымі рэаліямі і асаблівасцямі матэрыяльнай
культуры 2-й трэці 19 стагоддзя.
ІІІ. Партрэт класіка. Прапаноўваецца пазнаць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
на падабраных фатаграфіях і партрэтах.
ІV. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага
твора і назваць сам твор.
V. “Гаспадар Люцынкі”. Праявіць абазнанасць у веданні радавода,
сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы.
АЦЭНКА.
Заданні І, III, IV, ацэньваюцца ў 10 балаў.
Заданне II, V – у 15 балаў.
КРЫТЭРЫІ
АЦЭНКІ.
У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:
- факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць, паўната адказу;
- глыбіня валодання тэмай;
- уменне працаваць з крыніцамі;
- разуменне ролі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў стварэнні нацыянальнай
літаратуры і развіцці тэатра;
- валоданне літаратурнай мовай;
- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.
ПРАВІЛЫ
АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ.
Адказы на заданні конкурса набіраюцца ў праграме Word, шрыфтам Times
New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны
ліст і спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.
Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.
2 тур – фінальны.
Праводзіцца з 25 лютага 2008 г. па 25 сакавіка 2008 г. Прымаюцца
ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у 1-м туры.
З мэтай папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Вінцэнта
Дуніна-Марцінкевіча ўдзельнікі распрацоўваюць маршрут міні-экскурсіі
па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю В. Дуніна-Марцінкевіча.
Аб’ём работы
– 3-5 старонак друкаванага тэкста на аркушы А4.
Па жаданню каманда можа выкарыстаць у рабоце фатаграфіі.
Маршрут дасылаецца на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com
альбо падаецца ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела
інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (Мінск, вул.Старавіленскі тракт,
41, пакой 308) на любым носбіце да 25 сакавіка 2008 г.
КРЫТЭРЫІ
АЦЭНКІ.
У 2-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія і творчыя здольнасці
навучэнцаў:
- адпаведнасць тэме конкурса;
- факталагічная правільнасць;
- арыгінальнасць у выкладанні матэрыялу;
- глыбіня валодання тэмай;
- уменне працаваць з крыніцамі;
- валоданне літаратурнай мовай;
- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памыла;
- эстэтычнасць афармлення работы.
ПРАВІЛЫ
АФАРМЛЕННЯ МАРШРУТА.
Маршрут міні-экскурсіі павінен быць набраны ў праграме Word, шрыфтам
Times New Roman памерам 14 пунктаў, мець тытульны ліст, спіс літаратуры
альбо Інтэрнэт рэсурсаў.
Майстар-клас
З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных
праблем гісторыі беларускай літаратуры фіналісты і іх навуковыя
кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.
У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і
творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкладчыкі ВНУ, журналісты,
журы.
Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) арганізатары
і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў 2-га тура і
абвяшчэння фіналістаў.
Узнагароджанне
пераможцаў
Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.
Лепшыя маршруты фіналістаў будуць прапанаваны для друка ў “Краязнаўчую
газету”.
Усе каманды-фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурса.
Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.
Аргкамітэт
- зацвярджае склад журы;
- вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;
- мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага
тураў;
- узнагароджвае пераможцаў.
Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных
ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.
Журы
- ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
- удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.
Журы складаецца з навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска, журналістаў.
Куратар
- распрацоўвае заданні і палажэнне конкурса;
- запрашае журы;
- ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
- праводзіць майстар-клас.
Куратар конкурса
– культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці
Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.
Кантакты:
тэлефон: 233-80-90;
адрас: Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308).
Праезд трамваямі№ 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”.
эл. пошта: nasha.klasika@gmail.com
________________________________________
ДАДАТАК
Заяўка
на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе
“Калі
нараджалася класіка:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускага тэатра”
для вучняў 9 класаў
Удзельнікі:
1. прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі
2. прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі
3. прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі
Навуковы кіраўнік:
прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада.
Зваротныя кантакты:
тэлефон (хатні, мабільны) капітана каманды,
тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) і навуковага кіраўніка;
электонны адрас
капітана каманды,
электронны адрас навуковага кіраўніка.