Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці аб’яўляюць гарадскі конкурс для аматараў беларускай літаратуры, накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай літаратурай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці.
- Мэта: стварэнне умоў для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу падлеткаў.
Задачы:
- развіваць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры;
- развіваць творчыя і даследчыцкія здольнасці вучняў;
- фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;
- выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Конкурс праводзіцца ў два туры:
- І тур (завочны): 1 – 23 верасня 2011 г.;
- ІІ тур (вочны): 11 кастрычніка 2011 г.
Прыбыццё ўдзельнікаў на вочны тур – за паўгадзіны да пачатку конкурсу. Час пачатку конкурсу будзе ўказаны 7.10.2011 на сайце МДПДіМ– www. mddm.org.
3.1. У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 10 – 11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі г. Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае камандную працу навучэнцаў. Каманда фарміруецца з шасці чалавек. Пры сабе мець дзве ручкі сіняга колеру.
3.2. Удзельнікі суправаджаюцца настаўнікам.
- Пры падрыхтоўцы да конкурсу рэкамендуецца выкарыстоўваць наступную літаратуру:
- Рагуля А. У. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агуль. сярэд. адук., бел. і рус. мовамі навуч. з 12-гадовым тэрмінам навуч. У 2 ч. Ч. ІІ/ А. У. Рагуля, В. В. Кушнярэвіч, Г. С. Гарадко. – Мінск: Маст. літ., 2006. – 295 с.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. у 4-х т. – Т. 1. 1901 – 1920. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – 582 с.
- А. Бачыла. Дарогамі М. Багдановіча. – Мінск: Народная асвета, 1983. – 104 с.
- Зубараў Л. Максім Багдановіч: Гісторыка-дакументальная аповесць. Мінск: Універсітэцкае, 1989. – 263 с.
- Навуменка І. Максім Багдановіч. – Мінск: Беларус. навука, 1997. – 140 с.
- Гніламёдаў У. В. Я. Купала: Жыццё і творчасць. Мінск: Беларус. навука, 2002. – 238 с.
- Жыгоцкі М. Побач з Якубам Коласам. – Мінск: Беларус. навука, 1996. – 195 с.
- Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. Мінск: Маст. літ., 1997. – 462 с.
- Ярош М. Г. Я. Купала і Я. Колас. Параўнальны аналіз творчасці. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988. – 189 с.
- Успаміны пра Янку Купалу. – Мінск: Выш. школа: 1980. – 250 с.
- Тэма конкурсу: “Значэнне Асоб ЯНКІ КУпалы, ЯКУБА Коласа і МАКСІМА Багдановіча і Іх творчасці для беларускай літаратуры і культуры”
4.1. Конкурс праводзіцца ў два туры:
І тур, завочны.
4.1.1. Вучні даследуюць жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, а таксама ўвасабленне іх твораў ў іншых відах мастацтва.
4.1.2. Абавязкова з 5 па 16 верасня 2011 (не пазней!!!) выбіраюць і ўзгадняюць з аргкамітэтам конкурсу па тэлефоне 233 -80-90 або 8029-7977110 (маб.) адну з трох тэм, прапанаваных ніжэй, па якой каманда будзе выконваць заданні завочнага тура.
Тэмы заданняў завочнага тура:
1. Каханне і сям’я ў жыцці і творчасці пісьменніка (аднаго на выбар),
2. Любоў да радзімы ў жыцці і творчасці пісьменніка (аднаго на выбар),
3. Любоў да прыроды ў жыцці і творчасці пісьменніка (аднаго на выбар)
4.1.3. Пасля зацвярджэння аргкамітэтам тэмы каманды выконваюць заданні завочнага тура.
а) да 22 верасня наведваюць адзін з літаратурных музеяў г. Мінска і даследуюць абраную тэму, папярэдне заказаўшы экскурсію ў музеі.
Даведка:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча: гарад. 334-42-69, час працы – з 10.00 да 18.00 (вых. – панядзелак);
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа: гарад. 284-17-02, час працы – з 10.00 – 17.00 (вых. –нядзеля);
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы: гарад. 227-78-66, час працы з 10.00 да – 17.30, у чацвер – з 10.00 да 20.30 (вых. – нядзеля).
б) паводле інфармацыі, атрыманай у музеі, і дадатковай літаратуры рыхтуецца:
- мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная абранай тэме. Фармат MsOffice 2003 на СD- і DVD-носьбітах, аб’ём – не больш за 14 слайдаў;
- два пытанні для аўдыторыі па выбранай тэме, якія разам з неабходным фота, відэа, аўдыё-матэрыялам размяшчаюцца на перадапошніх слайдах прэзентацыі. На апошнім слайдзе размяшчаюцца адказы (афармленне пытанняў і адказаў шрыфтам Times New Roman, памер 14, на белым фоне чорнымі літарамі. На слайдзе абавязкова ўказаць нумар навучальнай установы). Адно пытанне будзе ўключана ў праграму віктарыны і зададзена камандам-супернікам падчас вочнага тура. Пытанні варта скласці такім чынам, каб на яго можна было даць разгорнуты адказ (не больш за 3 – 4 сказы).
4.1.4. Усе прэзентацыі і пытанні будуць ацэнены (мaксім. 20 балаў – за прэзентацыю, максім. 10 балаў за пытанні і адказы да іх). На вочным туры конкурсу будзе паказана толькі адно пытанне ад каманды і лепшыя прэзентацыі.
Пры ацэнцы будуць прымацца пад увагу:
- факталагічная правільнасць і лагічнасць матэрыялу;
- глыбіня валодання тэмай і змястоўнасць творчай працы;
- уменне працаваць з крыніцамі;
- афармленне тэксту згодна норм беларускай літаратурнай мовы;
- арыгінальнасць і эстэтычнасць падачы матэрыялу;
- высокая тэхнічная якасць работы (якасць фотаздымкаў, малюнкаў, схем і інш.).
- арыгінальнасць і правільнасць пастаноўкі пытання, яго значнасць для раскрыцця абранай тэмы.
ІІ тур, вочны.
4.1.5. Падчас правядзення вочнага тура каманды адказваюць на шэраг разнапланавых пытанняў.
Заданне 1. Комплексная віктарына
Вучні адказваюць на пытанні комплекснай віктарыны па жыццёвым і творчым шляху М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, а таксама па ўвасабленні іх творчасці ў іншых відах мастацтва, ушанаванні іх памяці. Пытанні будуць складзены ў тэставай форме і з неабходнасцю даць поўны ўласны адказ.
Напрыклад: Якую прафесію Я. Колас асвоіў першай?
А. Бровара В. Настаўніка
Б. Рэдактара Г. Пісьменніка
Заданне 2. Пытанні з прэзентацыі
Вядучы конкурсу дэманстрыруе прэзентацыю з лепшымі пытаннямі супернікаў, прадстаўленымі ў прэзентацыях завочнага тура. Удзельнікі конкурсу павінны ў пісьмовай форме даць правільныя адказы на пастаўленыя пытанні (не больш за 3 – 4 сказы).
Крытэрыі ацэнкі адказаў на пытанні вочнага тура:
- факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць і змястоўнасць адказу;
- глыбіня валодання тэмай;
- адсутнасць памылак пры афармленні адказаў.
5. Арганізацыя правядзення:
5.1. з 5 па 16 верасня 2011 г.каманды ўзгадняюць з аргкамітэтам па тэлефоне 233-80-90, або 8029-7977110 (маб.) тэму, па якой будуць выконваць заданні завочнага тура.
З 16 па 22 верасня 2011 г. каманды наведваюць адзін з літаратурных музеяў па сваёй тэме, папярэдне па тэлефоне заказаўшы ў музеі экскурсію.
З 5 па 23 верасня 2011 г. каманды падаюць арганізатарам конкурсу па адрасе Старавіленскі тракт, 41, каб. 308 (тэл. 233-80-90, час працы – з 9.00 да 17.00):
- заяўку на ўдзел у конкурсе (з аплатай);
- білеты пасля наведвання аднаго з літаратурных музеяў
- мультымедыйную прэзентацыю са складзенымі пытаннямі для іншых каманд.
Зарэгістраваныя каманды (якія своечасова падалі заяўкі і прэзентацыі) прыходзяць на вочны тур конкурсу за палову гадзіны да яго пачатку і займаюць указанае месца ў зале.
За ўдзел у конкурсе каманда здае арганізацыйны ўзнос 30 тысяч беларускіх рублёў (з кожнага ўдзельніка конкурса (6 чалавек) – па 5 тысяч беларускіх рублёў)) у касу МДПДіМ у дзень падачы заяўкі. Каса працуе з 9.00 да 17.00, у пятніцу – з 9.00 да 16.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), субота, нядзеля – выхадныя.
УВАГА: Заяўка запаўняецца толькі НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Пры асаблівасцях у скланенні прозвішча кіраўніка ў давальным склоне адзіночнага ліку пажадана пазначыць форму прозвішча побач у дужках. Напрыклад: Шуба Вікторыя Валер’еўна (Шубе). За недакладнасць пададзеных у заяўцы звестак аргкамітэт адказнасці не нясе.
Узор:
Заяўка
на ўдзел у гарадскім конкурсе “Тры волаты беларускай літаратуры, тры любові”
вучняў 10 – 11-х класаў сярэдняй школы № …. г. Мінска.
Склад каманды:
- Прозвішча, імя, клас, літара класа;
- ……………………
- ……………………
- ……………………
- ……………………
- ……………………
Кіраўнік каманды: прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (поўнасцю), кантактны тэлефон (мабільны і працоўны).
Пячатка школы.
Подпіс дырэктара.
5.2.Аргкамітэт:
- распрацоўвае палажэнне і неабходную дакументацыю;
- зацвярджае склад журы;
- распрацоўвае план-сцэнарый конкурсу;
- вызначае дату і месца правядзення конкурсу;
- узнагароджвае пераможцаў;
- падводзіць вынікі конкурсу.
5.3. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў:
Журы і выніковая камісія падводзяць вынікі конкурсу. Каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў, становяцца пераможцамі конкурсу. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі і падзякамі.
5.4. Фінансаванне конкурсу:
Для забеспячэння правядзення конкурсу каманда здае арганізацыйны ўзнос 30 тысяч рублёў, (кожны ўдзельнік конкурсу (6 чалавек) – па 5 тысяч рублёў) у касу МДПДіМ.
З арганізацыйнага ўзносу каманд фарміруецца накапляльны фонд конкурса, які выкарыстоўваецца на наступныя патрэбы:
- камунальныя паслугі і абавязковыя плацяжы;
- дыпломы, граматы, падзякі, памятныя прызы;
- аплата працы журы па ацэнцы адказаў удзельнікаў конкурсу, заработная плата па дагаворах падраду, звязаная з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу;
- набыццё канцтавараў;
- набыццё аргтэхнікі для патрэб сектара развіцця пазнаваўчых ініцыятыў.
Аддзел інтэлектуальнай творчасці,
каб. 308, тэл. 233-80-90,
Куратар Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна