ПАЛАЖЭННЕ
гарадскога конкурсу па беларускаймове для вучняў8-х класаў
“Скарбы мовы: Марфалогія”
Мінскідзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці аб’яўляюць гарадскі конкурс для юных лінгвістаў, прыхільнікаў беларускаймовы, накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай, на развіццё іхтворчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці.
1. Мэта: стварэнне умоў для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу падлеткаў.
Задачы:
- развіваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы;
- развіваць творчыя і даследчыцкія здольнасці вучняў;
- фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;
- выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.
2. Месца і час правядзення:
6 кастрычніка 2011 г., Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Прыбыццё ўдзельнікаў – за паўгадзіны да пачатку конкурсу. Час пачатку конкурсу будзе ўказаны 4.10.2011 на сайце МДПДіМ – mddm.org.
3. Умовы правядзення:
3.1. У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 8-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі г. Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый. Конкурс прадугледжвае камандную працу навучэнцаў. Каманда фарміруецца з шасці чалавек. Пры сабе мець дзве ручкі сіняга колеру.
3.2. Удзельнікі суправаджаюцца настаўнікам.
3.3. Пры падрыхтоўцы да конкурсу рэкамендуецца карыстацца наступнай літаратурай:
1. В.П. Беларускаямова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус.мовамінавучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 304 с.
2. Валочка Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус.мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.
3. Беларуская мова. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання. Аналіз памылак. Каментарыі да адказаў. Методыка разліку тэставага бала. Трэніровачныя заданні. – Мінск: РІКВ, 2011. – 122 с.
4. Цыбульская С. І. Беларуская мова. Заданні для тэматычнага кантролю. – Мінск: ТетраСистемс, 2008. – 205.
5. Дапаможнік па беларускай мове для цэнтралізаванага тэсціравання/ уклад. В. І. Голуб. – Мазыр: Белы вецер, 2011. – 119 с.
6. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мінск: ТетраСистемс, 2009. – 448 с.
7. Дзятко Д., Радзіваноўская Н., Урбан В. Беларускі правапіс і граматыка: Тэорыя і заданні для школьнікаў// Роднае слова. – № 12.2010. – С. 52 – 55.
8. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі // Звязда. – № 135. – 23.07.2008.– С. 3 – 6.
4. Тэма конкурсу: “Марфалогія. Граматычныя асаблівасці беларускай мовы”
4.1. Конкурс праводзіцца ў адзін вочны этап:
Падчас правядзення вочнага этапу каманды павінны пісьмова адказваюць на шэраг разнапланавых пытанняў. Пытанні будуць сфармуляваны як у тэставай форме, так і з неабходнасцю даць поўны ўласны адказ. Заданні конкурсу будуць накіраваны на веданне вучнямі граматычных катэгорый самастойных часцін мовы, асаблівасцей іх змянення ў беларускай мове; праверку слоўнікавага запасу падлеткаў.
4.2. Прыклады заданняў:
Заданнне 1. “Тэст-апытанне”.
Вучні адказваюць на комплексныя тэарэтычныя пытанні па тэме“Марфалогія”, выбіраючы адзін адказ з прапанаваных. За правільны адказ – 1 бал.
Напрыклад:Укажыце прыналежны прыметнік:
1. дубовы (стол)
2. ранішняя (раса)
3 дзедаў (дом)
4. горкія (ягады).
Заданне 2. “Лічбы”. У заданні патрэбна запісаць у патрэбнай граматычнай форме лічэбнік. За правільны адказ – 2 балы.
Напрыклад: Школа з (156) вучнямі
Заданне 3. “Усё пра ўсё”. Вучні ставяць у патрэбнай граматычнай форме назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, дзеясловы. За правільны адказ – 2 балы.
Напрыклад: Быкаў – Т. скл. адз. л.
Заданне 4. “Перакладзі тэкст”. Вучні перакладаюць з рускай мовы на беларускую словазлучэнні з дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі. За правільны адказ – 3 балы.
Напрыклад: Рус. победить в решающем поединке. Бел. перамагчы ў вырашальным паядынку.
Заданне 5. “Крыжаванка”. Вучні адгадваюць крыжаванку, прысвечаную новым нескланяльным назоўнікам. За правільнае слова – 2 балы.
Заданне 6. “Асобна, разам, праз злучок”. Вучні запаўняюць табліцу, дзе указваюць, якім чынам пішацца пэўнае слова – асобна, разам, або праз злучок. За правільны адказ – 2 балы.
Напрыклад:
Словы |
Асобна |
Разам |
Праз злучок |
Па(беларуску) |
|
|
+ |
Чарна(зёмны) |
|
+ |
|
Крытэрыі ацэнкі адказаў:
- факталагічная правільнасць і лагічнасць;
- глыбіня валодання тэмай і змястоўнасць;
- адсутнасць памылак пры афармленні адказаў.
5. Арганізацыя правядзення:
5.1. З 19 да 23 верасня 2011 г. каманды падаюць заяўку з аплатай для ўдзелу ў конкурсе. Заяўкі на ўдзел у конкурсе па адрасе: МДПДіМ, Старавіленскі тракт, 41, каб. 308 (тэл. 233-80-90), час працы – з 9.00 да 17.00.
Зарэгістраваныя каманды (якія своечасова падалі заяўкі) прыходзяць на конкурс за палову гадзіны да яго пачатку і займаюць ўказанае месца ў зале.
За ўдзел у конкурсе каманда здае арганізацыйны ўзнос 30 тысяч беларускіх рублёў (з кожнага ўдзельніка конкурса (6 чалавек) – па 5 тысяч беларускіх рублёў)) у касу МДПДіМ у дзень падачы заяўкі. Касапрацуе з 9.00 да 17.00, у пятніцу – з 9.00 да 16.00 (абед з 13.00 да 14.00), субота, нядзеля – выхадныя.
УВАГА: Заяўка запаўняецца толькі НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Пры асаблівасцях у скланенні прозвішча кіраўніка ў давальным склоне адзіночнага ліку пажадана пазначыць форму прозвішча побач у дужках. Напрыклад: Шуба Вікторыя Валер’еўна (Шубе). За недакладнасць пададзеных у заяўцы звестак аргкамітэт адказнасці не нясе.
Заяўка
на ўдзел у гарадскім конкурсе “Скарбы мовы: марфалогія”
вучняў 8-х класаў сярэдняй школы № …. г. Мінска.
Склад каманды:
1. Прозвішча, імя, клас, літара класа;
2. ……..
3. ……..
4. ……...
5. ……...
6. ……..
Кіраўнік каманды: прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (поўнасцю), кантактны тэлефон (мабільны і працоўны).
Пячатка школы.
Подпісдырэктара.
5.2. Аргкамітэт:
- распрацоўвае палажэнне і неабходную дакументацыю;
- зацвярджае склад журы;
- распрацоўвае план-сцэнарый конкурсу;
- вызначае дату і месца правядзення конкурсу;
- узнагароджвае пераможцаў;
- падводзіць вынікі конкурсу.
5.3. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў:
Журы і падліковая камісія падводзяць вынікі конкурсу. Каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў, становяцца пераможцамі конкурсу. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі і падзякамі.
5.4. Фінансаванне конкурсу:
Для забеспячэння правядзення конкурсу каманда здае арганізацыйны ўзнос 30 тысяч рублёў, (кожны ўдзельнік конкурсу (6 чалавек) – па 5 тысяч рублёў у касу МДПДіМ.
З арганізацыйнага ўзносу каманд фарміруецца накапляльны фонд конкурсу, які выкарыстоўваецца на наступныя патрэбы:
- камунальныя паслугі і абавязковыя плацяжы;
- дыпломы, граматы, падзякі, памятныя прызы;
- аплата працы журы па ацэнцы адказаў удзельнікаў конкурсу, заработная плата па дагаворах падраду, звязаная з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу;
- набыццё канцтавараў;
- набыццё аргтэхнікі для патрэб сектара развіццая пазнаваўчых ініцыятыў.
Аддзел інтэлектуальнай творчасці,
каб. 308, тэл. 233-80-90,
Куратар: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна