администрация МГДДиМотдел декоративно-прикладного творчества и изобразительного искусстваотдел художественного творчестваотдел интеллектуального творчестваотдел массовой работыотдел технического творчества и спорта
методический отделгородской центр психолого-педагогической помощиотдел информационного обеспечения и рекламы

“Зямля бацькоў – мая зямля”

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскага конкурса творчых работ

“Зямля бацькоў – мая зямля”


1. Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца “Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва”.

2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

  • фарміраваннэ ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурный і прыроднай спадчыны роднага краю;
  • прывіццё любові і павагі да прыроды роднага краю;
  • развіццё творчых здольнасцей навучэнчаў сродкамі фотамастацтва;
  • прывіццё інтарэсу да навукова-практычнай, даследчай і эколага-біялагічнай дзейнасці праз удзел навучэнцаў у праектах, доследах, эксперыментах і г.д.;
  • дэманстрацыя дасягненняў юных кветкаводаў, раслінаводаў, садаводаў праз стварэнне праектаў, справаздач, фотапрэзентацый навукова-даследчых работ эколага-біялагічнага накірунку;
  • устанаўленне цесных сувязяў з навукоўцамі;
  • выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.

3. Удзельнікі конкурсаў:
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы устаноў адукацыі і устаноў дадатковай адукацыі ва узросце 13-17 гадоў.
4. Тэрміны і ўмовы правядзення конкурса.
Конкурс праводзяцца з 14 сакавіка па 30 верасня 2011 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызераў:
першы этап (адборачны) – ва установах адукацыі;
другі этап (адборачны) – раёны;
трэці этап (адборачны) – Мінскі гарадскі з 21 верасня 2011 года;
чацверты (заключны) – рэспубліканскі з 27 верасня 2011 года;
У аргкамітэт для ўдзелу ў гарадскім туры конкурсу спецыялісты раённых упраўленняў адукацыі падаюць заяўку ў электронным і пісьмовым выглядзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў «Дадатку 1».
Конкурсныя матерыялы (па 1 лешай рабоце ў кожнай намінацыі) накіроўваюцца ў МДПДіМ  21 і 22 верасня 2011 года; Кабінет 308 (з 10.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00, выхадны - субота, нядзеля). Тэл. 233 - 80-90.
Работы пераможцаў і прызёраў конкурсу не вяртаюцца.
Наш адрас: www.mddm.org, вул. Старавіленскі тракт, 41. Праезд трамваем № 3, 5, 10 да прыпынку «Палац моладзі». Куратар: Ляўданская Ксенія Генрыкаўна.
Арганізацыйны камітэт гарадскога тура конкурсу прадстаўляе на рэспубліканскі тур шесць творчых работ у кожнай намінацыі з ліку пераможцаў гарадскога тура.
5. Конкурс творчых работ “Зямля бацькоў – мая зямля” праводзіцца па наступных намінацыях:
5.1. “Прырода роднай зямлі” (прадстаўляюцца фотаздымкі прыроды роднага краю, прыродных аб’ектаў, помнікаў прыроды, рэдкіх ахоўваемых раслін і жывел, фатаграфіі рэк і азер).
5.2. “Вывучай. Даследуй. Эксперыментыруй” (пардстаўляюцца навукова-даследчыя эколага-біялагічныя праекты, эксперыменты і доследы па вывучэнні прыроднай спадчыны малой радзімы, прыродных ресурсаў і асаблівасцей іх выкарыстання; біялагічнай разнастайнасці прыродных тэрыторый; батанічных, заалагічных, гідрабіялагічных аб’ектаў прыроды малой радзімы).
5.3. “Мой родны кут” (прадстаўляюцца творчыя справаздачы па вывучэнні генафонду кветкава-декаратыўных культурных раслін, якія вырошчваюцца на тэрыторыі ўстановы адукацыі і на прысядзібных участках. Справаздачы утрымліваюць геамарфалагічнае апісанне ўчастка, кароткую гістарычную даведку, поўны спіс кульцівіруемых на ўчастку раслін на рускай, беларускай і лацінскай мавах, з пералікам іх карысных уласцівасцей і часу на працягу якога яны  вырошчваюцца. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі, альбомамі з фотаматэрыяламі, відэаматэрыялам, гербарыямі).
5.4. “Сады Бацькаўшчыны” (прадстаўляюцца творчыя справаздачы, летапісы, праекты аб выкананні практычнай, вопытна-эксперыментальнай вучэбна-доследнай работы па заданні вучоных, навуковых супрацоўнікаў па садаводству. Справаздачы і праекты павінны ўтрымліваць наступную інфармацыю: уводзіны, кароткую гістарычную даведку, апісанне сада (стан, узрост, віды і гатункі раслін), тэматычны пералік і змест методык практычных і вопытна-эксперыментальных работ па садаводству, перспектывы развіцця практычнай, вопытна-эксперыментальнай, вучэбна-доследнай дзейнасці, дадзеныя аб аўтарах методык. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі альбо альбомамі з фотаматерыяламі, відэаматерыяламі найбольш цікавых, актуальных і значных для гаспадаркі доследаў і эксперыментаў).

6. Патрабаванні да конкурсных работ.
6.1. Конкурсныя матэрыялы павінны прадстаўляць сабой кароткае апісанне намінацыі, мэты і задачы доследнай работы, метады і месца правядзення доследнай работы, вынікі работы (папка з файламі фармату А4, з фота- і відэаматэрыяламі, дадаткава прадстаўляюцца фотаматэрыялы аб праведзеннай рабоце на лічбавых носьбітах);
6.2. Фотаработы па намінацыі “Прырода роднай зямлі” павінны быць прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы фармату ад 21х30 да 30х40 см (без пашпарту);
6.3. Прадстаўляецца: відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка; тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.
Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць у ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.
6.4. Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 10 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат avi, mpg, wmv.
6.5. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Дадатак 1

заяўка
упраўлення адукацыі адміністрацыі _______________ района г.Мінска
на ўдзел у конкурсе творчых работ навучэнцаў
“Зямля бацькоў – мая зямля”

 


п/п

Назва работы
аўтар (школа, клас),
навуковы кіраўнік

Адрас, тэлефон

“Прырода роднай зямлі”

1.

 

 

“Вывучай. Даследуй. Эксперыментыруй”

1.

 

 

“Мой родны кут”

1.

 

 

“Сады Бацькаўшчыны”

1.

 

 

 

Начальнік упраўлення адукацыі
адміністрацыі ________________ раёна г. Минска__________
(завяраецца пячаткай і подпісам)

Дата


©2002-2011
mgddim@minsk.edu.by