администрация МГДДиМотдел декоративно-прикладного творчества и изобразительного искусстваотдел художественного творчестваотдел интеллектуального творчестваотдел массовой работыотдел технического творчества и спорта
методический отделгородской центр психолого-педагогической помощиотдел информационного обеспечения и рекламы
ПАЛАЖЭННЕ


ПАЛАЖЭННЕ
аб выставе “Традыцыі і сучаснасць”
і конкурсе “Калыска дабрыні” ў межах
VIII адкрытага гарадскога фестывалю
нацыянальных культур “Сонечны птах”

I. Арганізатары:
- Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама;
- Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі;
- Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей;
Суарганізатары:
- Дэпартамент грамадскай інфармацыі ААН;
- Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;

II. Мэты і задачы:
- папулярызацыя сярод дзяцей і моладзі ідэй цярплівасці і каштоўнасці культурнай разнастайнасці ў грамадстве, паважлівых адносін да асобы незалежна ад яе нацыянальнай прыналежнасці;
- аб’яднанне ў супольнасць дзяцей і моладзі розных нацыянальнасцей праз творчасць;
- патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне праз развіццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі;
- актыўны пошук новых талентаў у галіне мастацкай творчасці;
- далучэнне дзяцей і моладзі да мастацкай творчасці і традыцый розных народаў.

III. Тэматыка.
З мэтай зберажэння і ўмацавання міжнацыянальнай згоды ў Рэспубліцы Беларусь, талерантнасці і міласэрнасці арганізатары прапануюць наступныя тэмы конкурса “Калыска дабрыні”:
- “Адвечная песня” - работы, прысвечаныя творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння кожнага);
- “З рога ўсяго многа” - нацыянальная казка і яе героі (казкі народаў, прадстаўнікі якіх жывуць на тэрыторыі Беларусі).
У конкурсе могуць быць прадстаўлены па кожнай тэме творы і вырабы ў наступных формах:
- малюнкі (памер не менш, чым 50х70 см, без афармлення);
- аб’ёмна-пластычныя дэкаратыўна-пабытовыя вырабы;
- літаратурныя творы розных жанраў (верш, апавяданне, эсэ, замалёўка і да т.п.). Аб’ём аднаго конкурснага твора па літаратуры не можа перавышаць адну старонку фармату А4 камп’ютарнага тэксту (памер шрыфта 14).

IV. Удзельнікі конкурсу
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца члены этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, гурткоў і студый устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, установы пазашкольнага выхавання і навучання г.Мінска, студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім.М.Танка, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва, Беларускага дзяржаўнага універсітэта і да т.п.
Да конкурса прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя творчыя работы.

V. Тэрміны правядзення:
1 этап – да 15 верасня 2007 года - у калектывах, суполках, аб’яднаннях, школах, пазашкольных установах;
2 этап – да 10 кастрычніка 2007 года – прадстаўленне работ ў аргкамітэт;
3 этап – з 16 кастрычніка па 1 снежня 2007 года - работа выставы;
4 этап – 3 лістапада 2007 года, ў першы дзень фестывалю, па выніках конкурсу адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне дыпламантаў.
5 этап – да 30 снежня 2007 г. плануецца выданне буклета-этнакаляндара на 2008 г.

VI. Конкурсныя работы і ўмовы іх прымання
На першым этапе конкурсу адбор конкурсных работ праводзіць журы адміністрацый раённых устаноў пазашкольнага выхавання і навучання г. Мінска, а таксама журы этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў. У вышэйшых навучальных установах адбор работ здзяйсняецца профільнымі кафедрамі.

Усе работы павінны быць аўтарскімі і творчымі.
Работы падаюцца на адрас: Старавіленскі тракт, 41, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, мастацкая галерэя “Палац”, т.233 67 99, з надпісам “Конкурс “Калыска дабрыні”.

Усе работы павінны быць падпісаны па ўзору:
Назва работы (намінацыя)
Прозвішча, імя, узрост
Назва гуртка, аб’яднання, супольнасці, кафедры
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка
Назва ўстановы
Заяўка прымаецца па наступным ўзоры:

Назва ўстановы

п/п
Назва работы Аўтар
(прозвішча, імя)
Узрост Назва гуртка, аб’яднання,
супольнасці, кафедры
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка

 

 

 

VII. Падвядзенне вынікаў
Па рашэнню кампетэнтнага журы будуць падведзены вынікі конкурсу і лепшыя конкурсныя работы будуць адзначаны дыпломамі, граматамі і каштоўнымі прызамі за арыгінальнасць, увасабленне ідэі, мастацкае прадстаўленне творчасці і герояў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, адлюстраванне асаблівасцяў нацыянальных традыцый розных супольнасцей нашай краіны. З конкурсных работ будзе сфарміравана выстава “Традыцыі і сучаснасць”. Па выніках конкурсу плануецца выдаць буклет-этнакаляндар на 2008г.

У кожнай тэме (“Адвечная песня” і “З рога ўсяго многа”) вызначаюцца па тры месцы ў кожнай намінацыі (малюнкі, аб’ёмна-пластычныя дэкаратыўна-пабытовыя вырабы, літаратурныя творы ).

Асабістымі прызамі вызначаюцца пераможцы:
- калектыў, які наібольш глыбока асэнсаваў нацыянальныя традыцыі;
- за нетрадыцыйны падыход да раскрыцця тэмы;
- самы юны ўдзельнік, які імкнецца да захавання нацыянальных традыцый праз сваю творчасць.

©2002-2007
contact.mdd,org